Нарада з кіраўніцтвам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лютага сабраў на нараду эканамічны блок краіны з мэтай абмеркаваць спектр пытанняў, пачынаючы ад міжнароднага супрацоўніцтва да павышэння эфектыўнасці работы асобных прадпрыемстваў.

"Сёння традыцыйная нарада з эканамічным блокам нашай дзяржавы, ядром якой з'яўляецца Урад. Паколькі пытанні, вынесеныя на нараду, датычацца і парламента, і Камітэта дзяржкантролю, Адміністрацыі Прэзідэнта, іншых структур, мы запрасілі сюды кіраўнікоў (гэтых дзяржорганаў. - Заўвага). Разгледзім некалькі законапраектаў, якія непасрэдна будуць уплываць на дзелавое асяроддзе. Яны датычацца і міжнароднага супрацоўніцтва, узаемадзеяння з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, мытных пытанняў", - акрэсліў тэматыку сустрэчы Кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, Урад унёс прапановы па павышэнні эфектыўнасці работы асобных прадпрыемстваў. "Хачу нагадаць: ніякіх патуранняў быць не павінна. І хопіць мне ўносіць прапановы па дзесяць разоў па тых прадпрыемствах, якія раней не выканалі абяцанае. Толькі пасля таго, як (чарговы раз нагадваю) кіраўнікі (такіх прадпрыемстваў. - Заўвага) пойдуць у месцы не вельмі аддаленыя, мы будзем разглядаць прапановы другі і трэці раз. А так кіраўніцтва прадпрыемстваў сябе цудоўна адчувае. Правалілі абяцанае, не вярнулі канкрэтна грошы ў бюджэт або інвестару, а бюджэт за іх павінен цяпер плаціць і адказваць па іх даўгах. Трэба гэту практыку было скончыць учора", - падкрэсліў беларускі лідар.