Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
31 снежня 2019 года

Нарада з кіраўніцтвам нафтахімічнага комплексу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 снежня правёў нараду з кіраўніцтвам нафтахімічнага комплексу на тэму паставак і перапрацоўкі нафты.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што запрасіў удзельнікаў нарады, каб канкрэтна абмеркаваць адпаведныя пытанні ў развіццё праведзеных 30 і 31 снежня тэлефонных размоў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў, што ў яго адбылася размова з Міністрам энергетыкі Расіі Аляксандрам Новакам. "Толькі што мы завяршылі гэту размову. Я перадаў яму нашы дамоўленасці з Прэзідэнтам Пуціным, - сказаў ён. - Выйшаў непасрэдна на міністра (не па пратаколе), таму што заўтра першае чысло, а ў нас няма кантрактаў на пастаўку нафты ў Беларусь".

Па выніках нарады старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведаміў, што ў развіццё тэлефонных размоў Аляксандр Лукашэнка даручыў у бліжэйшыя гадзіны завяршыць перагаворы суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі і заключыць кантракты на пастаўку нафты ў краіну ў мэтах забеспячэння бесперабойнай работы двух нафтаперапрацоўчых заводаў.

Таксама Кіраўніком дзяржавы дадзена даручэнне забяспечыць ужо ў бліжэйшыя дні пастаўку нафты з альтэрнатыўных крыніц. Перш за ўсё размова ідзе пра пастаўкі чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы, а таксама аб задзейнічанні для альтэрнатыўных паставак нафтаправода "Дружба".
Тэгі:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць