Нарада па пытаннях забеспячэння эфектыўнай работы нафтаперапрацоўчага комплексу краіны ў 2020 годзе і на перспектыву
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка актуалізаваў задачы па пошуку новых пастаўшчыкоў нафты і па выбудоўванні лагістыкі дастаўкі сыравіны. Адпаведныя заявы Кіраўнік дзяржавы зрабіў 3 сакавіка на нарадзе па пытаннях забеспячэння эфектыўнай работы нафтаперапрацоўчага комплексу краіны ў 2020 годзе і на перспектыву.
Аляксандр
Лукашэнка адзначыў, што на працягу апошняга стагоддзя вуглевадароды
былі і застаюцца адным з ключавых фактараў у сусветных эканамічных і
палітычных адносінах.
"Асобныя
дзяржавы зразумелі, што пры дапамозе вентыля на нафтавай трубе выгадныя
ім пытанні вырашаюцца значна лягчэй. Не думайце, што я намякаю тут
толькі на Расію. Гэта стала нормай для дзяржаў планеты, якія маюць ад
Госпада такое шчасце. На жаль, нягледзячы ні на якія ўзаемныя
абавязацельствы, такая практыка стала прымяняцца і ў адносінах да
Беларусі, - сказаў Прэзідэнт. - Умовы пастаўкі нафты ва ўльтыматыўнай
форме ўвязваюцца з іншымі праблемамі, якія жадае вырашыць
краіна-пастаўшчык. Адбываецца гэта без аглядкі на дзеючую дагаворную
базу і прынцыпы пабудовы нашых адносін".
Кіраўнік
дзяржавы канстатаваў, што ў выніку цяпер краіна недаатрымлівае каля 1
млн т сыравіны штомесяц. "І справа тут не толькі ў тым, што нехта за
вентыль хапаецца. Справа яшчэ і ў тым, што мы самі вінаватыя, што не
дыверсіфікавалі ў свой час пастаўкі нафты. Манапалізм заўсёды прыводзіць
да такіх вынікаў", - заўважыў беларускі лідар.
Ён
адзначыў, што менавіта на нафтавую сыравіну завязаны не толькі
патрэбнасці ўнутранага рынку паліва, але і стабільная работа хімічных і
іншых прадпрыемстваў.
Паводле
слоў Аляксандра Лукашэнкі, нематываваныя дзеянні ў сферы паставак нафты
негатыўна ўплываюць на валавы ўнутраны прадукт і даходы бюджэту, хоць
задача дыверсіфікацыі крыніц эканамічнага росту стаіць перад урадам ужо
не адзін год. "Разлічваю, што ў праграме на чарговую пяцігодку будзе
сфарміраваны канкрэтны план, як знізіць значнасць умоў паставак нафты
для фарміравання ВУП", - абазначыў задачу беларускі лідар.
З
другога боку, лічыць Прэзідэнт, існуючая сітуацыя аказалася нават у
нечым карыснай: "Мы неапраўдана зацыкліліся на некалькіх пастаўшчыках і
не маем доўгатэрміновых альтэрнатыўных крыніц сыравіны". "Нафта - не
манапольны тавар, і жадаючых працаваць з намі дастаткова нават у самой
Расіі. Пастаўшчыкоў трэба знаходзіць, з імі трэба дамаўляцца. І гэта
задача нумар адзін. Асабліва ў цяперашняй няпростай сітуацыі, якая
склалася ў свеце, у тым ліку з нашым партнёрам-манапалістам", - заявіў
Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт
адзначыў, што, як паведамляе сам расійскі бок, яго пастаўкі нафты ў
Кітай скараціліся на трэць. "Не толькі ў Кітай. Нафта сёння імгненна
таннее. І ў такой сітуацыі гэта нам на карысць і падштурхоўвае нас да
таго, каб мы маглі дамовіцца з пастаўшчыкамі. Не толькі ў Расіі, але і з
альтэрнатыўнымі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён папрасіў удзельнікаў нарады далажыць, якія вынікі ўжо дасягнуты ў гэтым напрамку і якія ёсць перспектывы.
Другое пытанне, на якім акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка, - лагістыка дастаўкі. "Яго трэба адпрацоўваць не менш інтэнсіўна, чым першае. І аднымі толькі дагаворамі на транспарціроўку нафты яго не вырашыць, - упэўнены ён. - Неабходны комплексныя і сістэмныя інфраструктурныя рашэнні. Трэба прадумаць магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў з замежнымі кампаніямі - уласнікамі сыравіны".
"Пара канчаткова прыняць той факт, што ў энергетычных пытаннях варта разлічваць толькі на сябе, а ў крытычны момант нават бліжэйшы партнёр будзе кіравацца толькі логікай уласных інтарэсаў", - дадаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі ёсць два буйныя і развітыя прадпрыемствы па перапрацоўцы нафты: заводы ў Наваполацку і Мазыры, якія выпускаюць якасную і канкурэнтаздольную прадукцыю, якая запатрабавана на знешніх рынках. З улікам іх размяшчэння Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб задачы па дыверсіфікацыі паставак і магчымых маршрутах. Адзін з іх - праз Украіну па нафтаправодзе Адэса - Броды, другі - праз парты па Балтыцы.
"Рынак ёсць, добры рынак, блізкія рынкі. Але патрэбна лагістыка. Мы таксама за апошнія месяцы многае прапрацавалі па пастаўках нафты. Я ўжо сказаў, што каля 40%, можа, 50% будзем па-ранейшаму купляць нафту ў Расіі (калі Расія захоча), калі канчаткова дыверсіфікуемся. А па 30% можам купляць з портамБалтыкі і з Адэсы. Гэта будуць тры крыніцы. Мы поўнасцю па пастаўках нафты можам дыверсіфікавацца", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.
У плане паставак з балтыйскага напрамку Прэзідэнт упэўнены ў магчымасці вырашыць пытанне з паляпшэннем лагістыкі, у першую чаргу па пастаўцы трубаправодным транспартам. "Гэта ж не праблема пабудаваць. Там, дарэчы, ёсць пара труб, якія нас задаволілі б, калі б мы іх прывялі ў парадак і дамовіліся з балтыйскімі дзяржавамі па гэтых трубах", - сказаў беларускі лідар.
Ён таксама нагадаў, што былі вельмі сур'ёзныя заявы і намеры з боку ЗША. "З дзяржсакратаром я на гэту тэму гаварыў - дапамагчы нам з інфраструктурай і пастаўкамі нафты. Пампеа сам прапанаваў па канкурэнтных цэнах гэту нафту. І на мюнхенскай канферэнцыі была заява: яны выдзелілі $1 млрд для будаўніцтва аб'ектаў лагістыкі, гэта значыць для пастаўкі нафты, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У тым ліку мы можам разлічваць, што атрымаем ад іх зусім танныя крэдыты на будаўніцтва той жа няшчаснай трубы з Балтыкі. Недзе нам трэба пара перамычак, якія ўрад разлічвае будаваць аж тры гады. Не будзе гэтага. Паўтара-два гады, не больш! І $100-120 млн мы самі знойдзем на гэтыя перамычкі".
"Таму трэба проста шавяліцца", - падкрэсліў беларускі лідар.