Нарада па пытаннях удасканалення заканадаўства аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу ўдасканаліць заканадаўства аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў. Такое даручэнне Кіраўнік дзяржавы даў 19 студзеня на нарадзе па гэтай праблематыцы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што належнае выкарыстанне зямельных участкаў - гэта найважнейшае пытанне, якому ён удзяляе сур'ёзную ўвагу. "Наша задача - падыходзіць да ўсіх змяненняў узважана. Я не кажу, што немагчыма карэкціраваць нейкія нормы заканадаўства: і дэкрэты, і ўказы Прэзідэнта, і законы падлягаюць карэкціроўцы, паколькі жыццё ідзе, усё мяняецца. Але я хацеў бы ведаць прычыну і якія змяненні адбыліся, што мы зноў бяромся за гэты дакумент, - сказаў Прэзідэнт. - Перадача зямлі павінна прыносіць дзяржаве эканамічную выгаду. Пры гэтым трэба выключыць залішнія адміністрацыйныя бар'еры і празмерную бюракратыю".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі існавалі розныя падыходы да рэгулявання зямельнага заканадаўства: спачатку гэтыя пытанні строга кантраляваліся, а потым губернатарам была дадзена магчымасць прымаць рашэнні на месцах, прадастаўляючы землі інвестарам. Аднак гэта паслабленне прывяло да неналежнага выканання заканадаўства і, як вынік, занядбання тэрыторый. "Таму я быў вымушаны адмовіцца ад практыкі прадастаўлення зямельных участкаў губернатарамі і вярнуць гэта права Прэзідэнту. Яшчэ раз падкрэсліваю: хто-хто, а губернатары ведаюць маё стаўленне да зямлі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта багацце краіны. Губіць яго нікому не дазволена, таму што яно не нам належыць і нават не нашым дзецям. Яно належыць будучым пакаленням".

Прэзідэнт пацікавіўся, ці накіраваны абмяркоўваемы на нарадзе праект дакумента, што прадугледжвае карэкціроўку ўказа "Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў", на вырашэнне задач па забеспячэнні захаванасці зямельных рэсурсаў як нацыянальнага здабытку дзяржавы. "Ці спросціць ён працэдуры прадастаўлення зямельных участкаў і змянення іх мэтавага прызначэння? Ці не створаць усе прапанаваныя карэкціроўкі пралазы для махінацый з зямлёй? Улічваючы звароты грамадзян, звязаныя з адабраннем зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб, хачу даведацца, наколькі прымаемыя меры паслужаць вырашэнню ўзнікаючых сітуацый? - сказаў беларускі лідар. - Цяпер востра стаіць пытанне аб уключэнні ў гаспадарчы абарот зямельных участкаў, занятых інвестарамі, якiя не выконваюць свае абавязацельствы. Асабліва ў Мінскай вобласці. Неабходна навесці парадак з такімі інвестарамі".

На нарадзе было адзначана, што з пачатку 2017 года дзейнічае новы Лясны кодэкс, які змяніў падыходы да арганізацыі лясной гаспадаркі. Прэзідэнт даручыў далажыць, як улічаны ў праекце ўказа палажэнні гэтага дакумента, якім чынам цяпер будуць прадастаўляцца зямлі, што раней адносіліся да лясоў першай і другой групы, і ці праводзяцца мерапрыемствы па распрацоўцы новых лесаўпарадкавальных праектаў.

Асобна Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся праводзімымі мерамі па высечцы дрэў паблізу ліній электраперадачы. Паводле яго слоў, суцэльная высечка або паўтарэнне мінулагодняй сітуацыі, калі ў выніку валкі без электрычнасці засталіся многія населеныя пункты, недапушчальны. "Мне прынеслі ўжо дакумент - уздоўж кальцавой дарогі трэба высекчы 220 дрэў. Чым яны перашкаджаюць лініі электраперадачы? Колькі дрэў да гэтага часу ўпала на гэту лінію электраперадачы? Хацеў бы пачуць тлумачэнні такіх прапаноў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Я хачу, каб вы былі гаспадарамі на сваёй зямлі і ставіліся да дрэў, якія выраслі дзякуючы Богу, як да вамі пасаджаных".

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў далажыў, што праектам указа прапануецца, не змяняючы канцэптуальна існуючыя падыходы да адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, спрасціць гэтыя працэдуры, прадугледзець механізмы абароны правоў землекарыстальнікаў, а таксама ўзмацніць адказнасць за прымаемыя рашэнні па зямельных пытаннях.

Па выніках нарады Прэзідэнт даў шэраг даручэнняў па ўдасканаленні заканадаўства. У прыватнасці, размова ішла аб неабходнасці рацыяналізаваць парадак работы з пустуючымі і старымі дамамі.

Аляксандр Лукашэнка таксама паставіў задачу распрацаваць парадак адабрання зямельных участкаў з недабудаванымі аб'ектамі. Асаблівую ўвагу Кіраўнік дзяржавы звярнуў на больш глыбокую і своечасовую прапрацоўку мэт прадастаўлення зямельных участкаў і прызначэння ўзводзімых аб'ектаў.