Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
26 мая 2020 года

Нарада па пытаннях аплаты працы ў бюджэтных арганізацыях

Пытанні аплаты працы ў бюджэтных арганізацыях былі вынесены 26 мая на абмеркаванне ў Прэзідэнта Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што на яго разгляд былі прадстаўлены праекты Указа, які датычыцца пытанняў заработнай платы ў бюджэтных арганізацыях. "Размова ідзе аб паслугах арганізацый аховы здароўя і адукацыі, спартыўных і гэтак далей", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пандэмія паўплывала на шэраг галін, у тым ліку на сферу аказання паслуг. У дадзеным выпадку - на паслугі, якія аказваюць бюджэтныя арганізацыі. Прэзідэнт прывёў канкрэтны прыклад: калі раней спартыўны аб'ект аказваў насельніцтву паслугі, то цяпер яго наведвальнасць знізілася, і ўзнікаюць пытанні з выплатай заработнай платы работнікам.

Разам з тым Кіраўнік дзяржавы нагадаў свой тэзіс аб тым, што нават у цяперашніх умовах усе арганізацыі павінны шукаць магчымасці захавання сваёй дзейнасці ў той ці іншай форме, як гэта, напрыклад, адбываецца ў сферы грамадскага харчавання. Тым больш, што ніхто ў свеце пакуль не ведае, калі завершыцца сітуацыя з пандэміяй і якія будуць наступствы. "Справа не ў Беларусі нават цяпер", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Але ёсць такія катэгорыі людзей, якія работу знайсці не могуць сёння па аб'ектыўных прычынах. Вядома, такіх людзей трэба падтрымаць", - сказаў беларускі лідар. Пры гэтым ён заўважыў, што ў выпадку прыняцця рашэння аб той ці іншай падтрымцы яна не павінна аказвацца агулам. Важна дакладна вызначыцца з катэгорыямі грамадзян і работнікаў, якія ў гэтым сапраўды маюць патрэбу.

Больш таго, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што даручаў аналізаваць і прымаць рашэнні па адпаведных пытаннях на месцах, дзе магчыма больш дэталёва і аб'ектыўна ацаніць канкрэтную сітуацыю. "Мы дамаўляліся, што губернатары, мэр Мінска ўзялі гэта на сябе", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

З улікам сказанага ён папрасіў далажыць аб тым, якія меры прапануецца рэалізаваць.

Удзельнікамі даклада ў Прэзідэнта сталі Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Бельскі, Першы намеснік Прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой і Міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

Тэгі:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць