Міхаіл Амельяновіч і Аляксандр Шамко вызвалены ад займаемых пасад

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні аб вызваленні ад займаемых пасад Міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і Міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамных арганізацыях.