Мікалай Корбут узгоднены на пасаду намесніка дзяржсакратара - члена Пасткама Саюзнай дзяржавы

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка вызваліў Мікалая Корбута з пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па агульных пытаннях у сувязі з пераходам на іншую работу.

    Прэзідэнт Беларусі таксама ўзгадніў назначэнне Мікалая Корбута на пасаду намесніка Дзяржаўнага сакратара - члена Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы.