Кіраўнік аўтаноміі "Беларусы Масквы" Ала Тужылкіна ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны

    Намеснік старшыні савета Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі, старшыня Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы" Ала Тужылкіна ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
     
    Гэтай дзяржаўнай узнагароды Ала Тужылкіна ўдастоена за значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязей, папулярызацыю беларускай культурнай спадчыны ў Расіі.