Каментарый да Указа № 89 ад 10 сакавіка 2020 г.

    Беларусь прыцягне ў 2020-2025 гадах знешнюю дзяржаўную пазыку Кувейцкага фонду арабскага эканамічнага развіцця для рэканструкцыі Гарадской клінічнай бальніцы № 3 Гродна пад Гродзенскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер. Адпаведны Указ № 89 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Сума пазыкі складзе 7,5 млн кувейцкіх дынараў (амаль Br57 млн). Яна будзе прыцягнута на 24 гады.

    Кіраўнік дзяржавы адобрыў праект крэдытнага пагаднення і ўпаўнаважыў на правядзенне перагавораў і падпісанне дакумента Міністэрства аховы здароўя.