Каментарый да Указа № 493 ад 30 снежня 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў дадатковыя геральдычныя сімвалы Міністэрства па падатках і зборах. Адпаведны Указ № 493 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 30 снежня.

    Дакументам, у прыватнасці, зацверджаны сцяг міністэрства і нагрудны знак узнагароды, форменнае адзенне работнікаў падатковых органаў.

    Сцяг Міністэрства па падатках і зборах уяўляе сабой палатно зялёнага колеру, у цэнтры якога размешчаны геральдычны знак - эмблема падатковых органаў. Нагрудны знак узнагароды будзе выкарыстоўвацца для абазначэння службовай прыналежнасці работнікаў падатковых органаў да сістэмы міністэрства.