Каментарый да Указа № 492 ад 30 снежня 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў Указ № 492, якім комплексна карэкціруецца пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заяве грамадзян.

    Так, адмяняецца неабходнасць афармлення талона да вадзіцельскага пасведчання і сертыфіката аб праходжанні дзяржаўнага тэхагляду транспартных сродкаў, рэгламентуецца працэдура выдачы міжнароднага вадзіцельскага пасведчання.

    Скарачаюцца тэрміны выканання працэдур, звязаных з пастаноўкай на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама вызначаецца бестэрміновы час дзеяння рашэння аб прызнанні жылога памяшкання неадпаведным устаноўленым санітарным і тэхнічным патрабаванням (цяпер ён складае шэсць месяцаў).

    Указ спрашчае парадак пастаноўкі грамадзян на консульскі ўлік, прадугледжваецца адмова ад спагнання платы за рэгістрацыю іншаземцаў, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, у выпадку звароту за такой рэгістрацыяй праз адзіны партал электронных паслуг.

    Замацоўваецца правамернасць прадстаўлення копіі пашпарта замест арыгінала пры звароце ў падатковыя органы за ажыццяўленнем шэрага адміністрацыйных працэдур. Гэта дасць магчымасць грамадзянам падаваць заявы ў электронным і пісьмовым выглядзе без асабістага наведвання падатковых органаў.

    У мэтах захавання тайны ўсынаўлення замест копіі рашэння суда аб усынаўленні можна будзе прадставіць выпіску з такога дакумента.

    Акрамя таго, уводзяцца новыя адміністрацыйныя працэдуры, неабходныя для рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў, выключаюцца працэдуры, што страцілі сваю актуальнасць, напрыклад, па выдачы рашэнняў аб прыватызацыі жылых памяшканняў.