Каментарый да Указа № 443 ад 12 снежня 2017 г.

    Установы фізічнай культуры і спорту вызваляюцца ад выплаты падатку на прыбытак. Адпаведны Указ № 443 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 снежня.

    У адпаведнасці з дакументам, прыбытак ад дзейнасці, што прыносіць даходы, атрыманы фінансуемымі з бюджэту арганізацыямі фізічнай культуры і спорту, вызваляецца ад падаткаабкладання падаткам на прыбытак.

    Вызваленыя сродкі будуць накіраваны на забеспячэнне статутнай дзейнасці арганізацый, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць іх работы.

    Названая норма ўводзіцца з 1 студзеня 2018 года па 31 снежня 2021-га. На падставе аналізу эфектыўнасці выкарыстання вызваленых па гэтай ільгоце сродкаў будуць унесены прапановы аб мэтазгоднасці прадаўжэння дзеяння гэтай нормы.