Каментарый да Указа № 44 ад 10 лютага 2020 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 лютага падпісаў Указ № 44 "Аб інвестыцыйным праекце", які падрыхтаваны па выніках рабочай паездкі Кіраўніка дзяржавы ў Добруш Гомельскай вобласці і наведвання філіяла "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры".

    Дакументам прадугледжваюцца меры, накіраваныя на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці кардону, а таксама ўстанаўліваюцца канкрэтныя тэрміны яго завяршэння: увод у эксплуатацыю комплексу ў 2020 годзе, выхад на праектную магутнасць - у 2022 годзе.