Каментарый да Указа № 428 ад 30 лістапада 2017 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 лістапада падпісаў Указ № 428, якім устанаўліваецца парадак, што дае магчымасць выкарыстоўваць розным рэзідэнтам СЭЗ адно і тое ж памяшканне (зямельны ўчастак) у якасці свабоднай мытнай зоны. Нормы дакумента нацэлены на стварэнне ўмоў для найбольш эфектыўнага выкарыстання зямельных участкаў, вытворчых і складскіх памяшканняў.

    Размяшчэнне свабодных мытных зон розных рэзідэнтаў на адной тэрыторыі дазваляе спрасціць мытныя працэдуры пры кааперацыі розных вытворчасцей, забяспечыць найбольш аптымальную вытворчую лагістыку і знізіць невытворчыя затраты пры выпуску прадукцыі.

    У мэтах забеспячэння кантролю за знаходжаннем тавараў на тэрыторыі такіх свабодных мытных зон рашэнне аб іх стварэнні, а таксама скасаванні будзе прымацца адміністрацыяй СЭЗ па ўзгадненні з ДМК. Пры гэтым Прэзідэнтам вызначаюцца канкрэтныя СЭЗ, дзе магчыма прымяненне такога парадку.

    Дакумент таксама прадугледжвае прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з Указам № 166 ад 12 мая 2017 года "Аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".