Каментарый да Указа № 413 ад 16 кастрычніка 2018 г.

    Беларусь і Чарнагорыя плануюць спрасціць узаемныя паездкі грамадзян. На гэта накіраваны адпаведны Указ № 413 "Аб заключэнні міжнароднага дагавора", які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    З 2009 года паміж Беларуссю і Чарнагорыяй дзейнічае міжурадавае пагадненне, якое прадугледжвае бязвізавы ўезд, выезд і знаходжанне грамадзян аднаго боку на тэрыторыі іншага тэрмінам да 30 дзён. Наспела неабходнасць актуалізацыі палажэнняў гэтага пагаднення ў мэтах спрашчэння ўзаемных паездак грамадзян. Прадугледжваецца адмова ад афармлення дакументаў, якія пацвярджаюць мэту такіх паездак (турыстычнага ваўчара, запрашэння, меддаведкі).

    Заключыць пагадненне аб унясенні змяненняў у дзеючае пагадненне плануецца шляхам абмену нотамі. Указам адобраны адпаведны дакумент беларускага боку. Міністэрству замежных спраў даручана ажыццявіць неабходныя працэдуры па заключэнні пагаднення.