Каментарый да Указа № 412 ад 14 лістапада 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада падпісаў Указ № 412 "Аб падтрымцы экспарту".

    Дакумент накіраваны на змяншэнне выдаткаў беларускіх суб'ектаў гаспадарання і тым самым стварэнне дадатковых умоў для павелічэння аб'ёмаў экспарту тавараў і паслуг.

    Указам укараняюцца інструменты падтрымкі экспарту, якія шырока прымяняюцца дзяржавамі - членамі Сусветнай гандлёвай арганізацыі, у тым ліку партнёрамі Беларусі па Еўразійскім эканамічным саюзе.

    У прыватнасці, прадугледжваецца магчымасць кампенсацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту да 50% расходаў экспарцёраў па ўдзеле ў міжнародных спецыялізаваных выстаўках у замежных дзяржавах, што дасць магчымасць наладзіць ім прамыя кантакты з патэнцыяльнымі спажыўцамі і ацаніць канкурэнтаў.

    Аналагічная магчымасць кампенсацыі расходаў прадугледжана па правядзенні ацэнкі адпаведнасці прадукцыі ў замежных дзяржавах. Праходжанне сертыфікацыі за мяжой, як правіла, даволі складанае з фінансавага і арганізацыйнага пунктаў гледжання, асабліва для малога і сярэдняга бізнесу, доля якога паступова ўзрастае ў беларускім экспарце.