Каментарый да Указа № 410 ад 14 лістапада 2017 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада падпісаў Указ № 410 "Аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў".

    Дакумент накіраваны на рэалізацыю канстытуцыйных паўнамоцтваў Кіраўніка дзяржавы па назначэнні чарговых выбараў у мясцовыя прадстаўнічыя органы (п. 2 арт. 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).

    Указам прадугледжваецца назначэнне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання на нядзелю, 18 лютага 2018 г.

    Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручаецца забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. Урад у тым ліку павінен прафінансаваць расходы на выбарчую кампанію ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.