Каментарый да Указа № 41 ад 6 лютага 2020 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лютага падпісаў Указ № 41 "Аб назначэнні і вызваленні суддзяў".

    Кіраўнік дзяржавы назначыў Аляксандра Федзюкевіча старшынёй Віцебскага абласнога суда, вызваліўшы яго ад пасады намесніка старшыні гэтага суда. Марына Надтачэй назначана намеснікам старшыні Гомельскага абласнога суда, Сяргей Нікалаеў - намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда, Вольга Палуян - суддзёй і старшынёй суда Магілёўскага раёна.

    Указам таксама назначаны і вызвалены ад займаемых пасад шэраг суддзяў і кіраўнікоў розных судоў у рэгіёнах Беларусі.

    Прэзідэнт таксама падпісаў Указ № 42 "Аб прысваенні кваліфікацыйных класаў суддзям".