Каментарый да Указа № 40 ад 6 лютага 2020 г.

    У Беларусі комплексна ўрэгуляваны адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з эмісіяй і абарачэннем паліўных картак. Адпаведны Указ № 40 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 лютага.

    У дакуменце вызначаецца паняцце паліўнай карткі, парадак яе выпуску ў абарачэнне і выкарыстання ў Беларусі. Устанаўліваецца, што такая картка можа ўяўляць сабой пластыкавую картку, віртуальны электронны нумар, мікрачып, QR-код, штрых-код і іншае праграмна-тэхнічнае ўстройства.

    Згодна з Указам, паліўная картка заканадаўча вылучана ў асобную катэгорыю маркетынгавых інструментаў, якія не адносяцца да электронных грошай і не патрабуюць кіравання з боку банкаў або іншых фінансава-крэдытных устаноў.

    Выкарыстанне паліўных картак прадугледжваецца для ўліку аплаты праезду транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах, уліку водпуску і аплаты нафтапрадуктаў, іншых тавараў (работ, паслуг), неабходных для падтрымання тэхнічна спраўнага стану транспартнага сродку і яго эксплуатацыі на шляху руху, а таксама звязаных з арганізацыяй перавозак, забеспячэннем харчавання і адпачынку вадзіцеля.

    Прыняцце Указа дасць магчымасць арганізаваць і ўпарадкаваць работу рэзідэнтаў - эмітэнтаў паліўных картак, а таксама юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць водпуск тавараў (работ, паслуг) на тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем такіх картак.