Каментарый да Указа № 386 ад 18 кастрычніка 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 386 "Аб стымуляванні навуковай дзейнасці і ўдасканаленні аплаты працы".

    Дакумент прыводзіць заканадаўчыя акты ў адпаведнасць з Указам ад 18 студзеня 2019 года № 27 "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый", якім вызначаны асноўныя падыходы да комплекснага змянення з 1 студзеня 2020 года сістэмы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый.

    Для павышэння матывацыі да навукова-педагагічнай дзейнасці ва ўстановах вышэйшай адукацыі Указам № 386 прадугледжаны меры па павелічэнні ўзроўню матэрыяльнага забеспячэння асоб з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу і навучэнцаў устаноў вышэйшай адукацыі.

    З 1 верасня 2019 года павялічаны памеры стыпендый аспірантаў і дактарантаў, студэнтаў і магістрантаў, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вывучэнні асобных вучэбных дысцыплін, а таксама студэнтаў, якія навучаюцца па пэўных спецыяльнасцях профіляў адукацыі "Педагогіка" і "Педагогіка. Прафесійная адукацыя". З 1 студзеня 2020 года ўстанаўліваюцца штомесячныя даплаты да пенсій асобам, якія маюць вучоную ступень доктара навук і вучонае званне прафесара (пры дасягненні пенсійнага ўзросту і спыненні працоўнай дзейнасці).