Каментарый да Указа № 353 ад 23 верасня 2019 г.

    Пагадненне аб пазыцы паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця зацверджана Указам № 353, які Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 верасня.

    Прадугледжваецца, што ў 2019-2025 гадах будзе прыцягнута дадатковая пазыка ў памеры 90 млн еўра для фінансавання праекта "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь", які рэалізуецца з 2016 года ў адпаведнасці з аналагічным пагадненнем.

    Атрыманыя сродкі будуць накіраваны на правядзенне рэканструкцыі і капітальнага рамонту шэрага ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, іх аснашчэнне сучасным абсталяваннем, удасканаленне інфармацыйнай сістэмы кіравання ў сферы адукацыі.

    Плануецца адрамантаваць не менш як 220 школ ва ўсіх абласцях краіны. Акрамя таго, будуць рэалізаваны пілотныя праекты па стварэнні ў школах умоў для прадастаўлення сацыяльна-культурных паслуг насельніцтву ў Віцебскай вобласці, а таксама па стварэнні цэнтраў інавацыйнага развіцця ў школах Магілёўскай вобласці.