Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
24 верасня 2020 года

Каментарый да Указа № 351 ад 24 верасня 2020 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 верасня падпісаў Указ № 351 "Аб аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме "Узнагароды".

Дакумент накіраваны на ўдасканаленне сістэматызацыі даных аб грамадзянах, удастоеных дзяржаўных узнагарод. Яго прыняцце дасць магчымасць захоўваць адзіныя прынцыпы апрацоўкі і ўліку такой інфармацыі.

У адпаведнасці з Указам з 1 студзеня 2021 года інфармацыйнае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў і арганізацый па пытаннях уліку грамадзян, удастоеных дзяржузнагарод, будзе ажыццяўляцца ў электроннай форме з выкарыстаннем АІС "Узнагароды". Яна дзейнічае з 1997 года і змяшчае звесткі пра больш як 81 тыс. узнагароджаных.

Для забеспячэння эфектыўнага электроннага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў прадугледжваецца мадэрнізацыя АІС "Узнагароды" і яе інтэграцыя ў агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму.

Гэтыя меры дадуць магчымасць аптымізаваць працоўныя і часавыя затраты дзяржаўных органаў пры ўліку асоб, удастоеных дзяржузнагарод, і паслядоўна пераводзіць міжведамаснае ўзаемадзеянне ў сістэме ўліку такіх грамадзян у лічбавы фармат у рамках праводзімай дзяржаўнай палітыкі ў сферы інфарматызацыі.

Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі будзе ажыццяўляць метадалагічнае кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў па выкарыстанні АІС "Узнагароды", вызначаць напрамкі яе далейшага развіцця.
Тэгі:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць