Каментарый да Указа № 350 ад 18 верасня 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 верасня падпісаў Указ № 350 "Аб асаблівасцях выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт", накіраваны на далейшае развіццё ў краіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

    Указам замацоўваецца норма, якая прадугледжвае накіраванне грашовых сродкаў, атрыманых на аўкцыёне ад продажу даменных імёнаў, на дабрачынныя рахункі ўстаноў, дзе пражываюць дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды і дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

    У дакуменце ўдакладняюцца паўнамоцтвы ААЦ па ажыццяўленні функцый нацыянальнага цэнтра рэагавання на камп'ютарныя інцыдэнты (кібератакі), што з'яўляецца важным элементам агульнадзяржаўнай сістэмы бяспекі. Прадастаўляецца магчымасць дзяржаўным органам, судам і натарыусам для выканання ўскладзеных на іх заканадаўствам задач і функцый атрымліваць ад ААЦ звесткі аб персанальных даных уладальнікаў даменнага імені.

    Міністэрства сувязі і інфарматызацыі надзяляецца правам ажыццяўляць функцыі заказчыка і арганізатара работ па стварэнні, развіцці і эксплуатацыі нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт у інфармацыйнай сістэме ЕАЭС.

    Для гарманізацыі заканадаўства ўносяцца карэкціроўкі ў некаторыя ўказы. Яны накіраваны на спрашчэнне адміністрацыйнай працэдуры ўзгаднення наваствораных і (або) рэканструюемых оптавалаконных ліній сувязі, узмацненне патрабаванняў да пастаўшчыка інтэрнэт-паслуг у частцы павышэння абароненасці дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый пры выкарыстанні сеткі Інтэрнэт.