Каментарый да Указа № 295 ад 5 жніўня 2019 г.

    Школьнікі і выхаванцы спартыўных школ змогуць на бязвыплатнай аснове наведваць дзяржаўныя фізкультурна-спартыўныя збудаванні. Адпаведны Указ № 295 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 жніўня.

    Дакумент уносіць змяненні ва Указ ад 29 сакавіка 2012 года № 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю" і накіраваны на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання фізкультурна-спартыўных збудаванняў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

    Улічваючы, што такія аб'екты ўтрымліваюцца за кошт бюджэтных сродкаў, школьнікам і выхаванцам спартыўных школ прадастаўлена магчымасць доступу да іх на бязвыплатнай аснове і без кампенсацыі камунальных і іншых расходаў для арганізаваных заняткаў фізічнай культурай і спортам.