Каментарый да Указа № 255 ад 26 чэрвеня 2018 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 чэрвеня падпісаў Указ № 255 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2017 год".

    Да занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару вызначаны 64 пераможцы спаборніцтва ў адпаведных намінацыях сярод абласцей і горада Мінска, раёнаў, гарадоў (раёнаў у гарадах), арганізацый усіх форм уласнасці.

    У прыватнасці, за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця вызначаны 44 пераможцы, у тым ліку лепшымі прызнаны: сярод абласцей і Мінска - Мінская вобласць і Мінск; сярод раёнаў - Астравецкі раён Гродзенскай вобласці і Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці; сярод гарадоў і раёнаў у гарадах - Гродна і Жодзіна.

    Па эканоміі рэсурсаў названы 20 пераможцаў, у тым ліку лепшымі сярод абласцей названа Мінская вобласць; сярод раёнаў - Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці і Нараўлянскі раён Гомельскай вобласці; сярод гарадоў і раёнаў у гарадах - Фрунзенскі раён Мінска.

    Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з'яўляецца грамадскім прызнаннем працы грамадзян і калектываў прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і дабрабыт краіны.