Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
11 мая 2019 года

Каментарый да Указа № 175 ад 11 мая 2019 г.

Ліміт страхавой кампенсацыі пры афармленні ДТЗ без выкліку ДАІ павялічаны з 400 да 800 еўра. Гэта прадугледжана Указам № 175 "Аб страхаванні", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 мая.

Дакумент змяшчае нормы, накіраваныя на спрашчэнне парадку прымянення і лібералізацыю асобных палажэнняў заканадаўства ў сферы страхавання.

Прадугледжваецца, у прыватнасці, пераход на паведамляльную сістэму ўзгаднення з Міністэрствам фінансаў умоў (правіл) заключэння дагавораў добраахвотнага страхавання. Страхавым арганізацыям прадастаўлена магчымасць заключаць такія дагаворы ў электроннай форме.

Устаноўлена, што ў нацыянальнай валюце будуць вылічацца мінімальны памер статутнага фонду страхавых арганізацый і страхавых брокераў, ліміты адказнасці, а таксама ліміты страхавых узносаў і кампенсацый па асобных відах абавязковага страхавання.

Дазволена заключэнне дагавора ўнутранага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў без прадстаўлення страхавальнікам - фізічнай асобай пашпарта (дакумента, які засведчвае асобу). Аднак у гэтым выпадку памер страхавога ўзносу будзе максімальны.

Шэраг навацый, прадугледжаных указам, накіраваны на забеспячэнне сацыяльнай і маёмаснай абароненасці грамадзян, а таксама на стымуляванне развіцця рынку страхавання ў гэтым напрамку.

Страхавальнікам - юрыдычным асобам прадастаўлена права ўключаць у затраты, што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні, страхавыя ўзносы па дагаворах страхавання жыцця і дадатковай пенсіі, заключаных на карысць сваіх работнікаў са страхавымі арганізацыямі незалежна ад іх формы ўласнасці.

Дазваляецца ажыццяўляць выплату кошту аднаўленчага рамонту пашкоджаных у ДТЗ транспартных сродкаў без уліку ступені зносу пашкоджаных дэталей рулявога кіравання, тармазной сістэмы, сістэм актыўнай бяспекі па пераліку, які зацвярджаецца Беларускім бюро па транспартным страхаванні.

Пры гэтым павялічаны ліміт страхавой кампенсацыі пры афармленні ДТЗ без выкліку ДАІ з 400 да 800 еўра, што спросціць афармленне дарожных здарэнняў для ўладальнікаў транспартных сродкаў і знізіць нагрузку на органы ўнутраных спраў.

Зніжаны памеры страхавых узносаў і тарыфаў па асобных відах абавязковага страхавання (напрыклад, будынкаў, што належаць грамадзянам, а таксама грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў электрамабіляў і гібрыдных аўтамабіляў, перавозчыкаў перад пасажырамі, рыэлтараў і часовых антыкрызісных кіраўнікоў).

Указ дасць магчымасць зменшыць часавыя і фінансавыя выдаткі страхавальнікаў, страхоўшчыкаў і іх інвестараў, павысіць узровень сацыяльнай справядлівасці і абароненасці спажыўцоў страхавых паслуг (у першую чаргу грамадзян) і тым самым прыцягнуць больш шырокія слаі насельніцтва і арганізацый у сферу страхавання. Гэта будзе садзейнічаць уключэнню страхавых накапленняў у інвестыцыйны складнік эканомікі краіны.
Тэгі:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць