Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
7 мая 2020 года

Каментарый да Указа № 156 ад 7 мая 2020 г.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 156, якім зацверджаны адзіныя прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі на 2021-2025 гады. 

Дакументам прадугледжана далейшае развіццё інфармацыйных, медыцынскіх, біялагічных, машынабудаўнічых, аграпрамысловых тэхналогій, энергетыкі, будаўніцтва, рацыянальнага прыродакарыстання, забеспячэння бяспекі чалавека і грамадства. 

Рэалізацыя прыярытэтных напрамкаў дасць магчымасць сканцэнтраваць рэсурсы на найбольш перспектыўных і значных для развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы работах, эфектыўна каардынаваць даследаванні, распрацоўкі і практычнае выкарыстанне вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці. Чакаецца таксама актывізацыя сумеснай работы навуковых устаноў і прамысловых арганізацый па ўкараненні новых тэхналогій і стварэнні інавацыйных вытворчасцей, павышэнне канкурэнтаздольнасці навукаёмістых і высокатэхналагічных сектараў нацыянальнай эканомікі. 

У адпаведнасці з зацверджанымі прыярытэтнымі напрамкамі будуць сфарміраваны праграмы навуковых даследаванняў, навукова-тэхнічныя праграмы і Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады.
Тэгі:
Чытайце таксама:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць