Каментарый да Указа № 151 ад 18 красавіка 2019 г.

    У Беларусі ўдасканальваюцца прававыя адносіны ў сферы падатковага заканадаўства. Гэта прадугледжана Указам № 151, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 красавіка.

    Дакумент уносіць змяненні ва Указ ад 26 лютага 2015 года № 99 "Аб спагнанні падатку на дабаўленую вартасць". Яны накіраваны на паэтапную адмену механізма абмежавання падатковых вылікаў па падатку на дабаўленую вартасць пры імпарце тавараў. Гэта дасць магчымасць плацельшчыкам на больш раннім этапе прымаць да выліку падатак на дабаўленую вартасць і такім чынам папаўняць абаротныя сродкі.

    Для далейшай дэдаларызацыі эканомікі прадугледжваецца выплата падатку за здабычу прыродных рэсурсаў адносна нафты і солі калійнай у беларускіх рублях, а не ў замежнай валюце.

    Самазанятым грамадзянам прадастаўлена права выконваць работы і аказваць паслугі не толькі для фізічных, але і для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

    Прызнаны страціўшым сілу Указ ад 23 кастрычніка 2012 года № 488 "Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў", паколькі заканадаўчыя нормы, накіраваныя на забеспячэнне паўнаты выплаты падаткаў, замацаваны непасрэдна ў Падатковым кодэксе.