Каментарый да Указа № 150 ад 29 красавіка 2020 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка падпісаў Указ № 150 "Аб расходных аперацыях". Дакумент удасканальвае адносіны пры прыпыненні аперацый па рахунках і накладанні арышту на грашовыя сродкі юрыдычных і фізічных асоб.

    Ва Указе пашыраны пералік аперацый, якія могуць быць праведзены па прыпыненых (арыштаваных) рахунках. Ён дапоўнены выплатамі работніку пры звальненні, утрыманымі з заработнай платы па пісьмовай заяве работніка (прафсаюзныя ўзносы, крэдыты і іншае), а таксама абавязковымі страхавымі ўзносамі, узносамі на прафесійнае пенсійнае страхаванне.

    Дакументам дазволена па-за чаргой і без абмежавання памеру праводзіць плацяжы, неабходныя для ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці прадпрыемства (каб не дапусціць яго спыненне), а таксама плацяжы па кампенсаванні шкоды, нанесенай жыццю або здароўю работнікаў, забеспячэнні жыццядзейнасці грамадзян (для захавання сацыяльных гарантый). Таксама ўстаноўлены абавязковыя рэквізіты дазволу на правядзенне расходнай аперацыі. Гэта дасць магчымасць перавесці такія дазволы ў электронную форму і накіроўваць іх напрамую ў банк, які пазнача заяўнік.

    Акрамя таго, ва Указе замацаваны парадак правядзення расходных аперацый адносна новых фінансавых інструментаў, такіх як электронныя грошы і электронныя кашалькі, банкаўскія плацежныя карткі, сістэма імгненных плацяжоў.