Каментарый да Указа № 150 ад 2 мая 2018 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 мая падпісаў Указ № 150 "Аб рэканструкцыі моста".

    Дакументам прадугледжваюцца арганізацыйныя меры па забеспячэнні рэканструкцыі моста праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, якія дазваляюць завяршыць работы ў 2018 годзе.

    Генеральнай праектнай арганізацыяй вызначана дзяржаўнае прадпрыемства "Белгіпрадар", генеральнай падраднай арганізацыяй па выкананні будаўніча-мантажных работ - ААТ "Мастабуд". Прадпрыемства "БелдарНДІ" стала арганізацыяй, якая ажыццяўляе навукова-тэхнічнае суправаджэнне праекта.