Каментарый да Указа № 146 ад 24 красавіка 2020 г.

    У Беларусі ўнесены змяненні ў парадак перамяшчэння праз граніцу тавараў для асабістага карыстання. Адпаведны Указ № 146 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 красавіка.

    Дакумент, у прыватнасці, адмяняе месячныя нормы перасылкі тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях і дастаўкі тавараў перавозчыкам фізічным асобам у памеры 200 еўра і 31 кг у сукупнасці. Пры гэтым па-ранейшаму будуць дзейнічаць разавыя нормы: кошт пасылкі не павінен перавышаць 22 еўра, а яе вага - 10 кг.

    Таксама адмяняюцца нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у суправаджаемым багажы ў памеры 300 еўра і 20 кг пры ўездзе фізічнай асобы ў Беларусь наземным транспартам часцей за адзін раз у тры месяцы.

    Указ уступае ў сілу з першага чысла месяца, што ідзе за месяцам яго афіцыйнага апублікавання.