Каментарый да Указа № 140 ад 10 красавіка 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 140 "Аб кампенсаванні мытных пошлін, падаткаў".

    Дакументам прадугледжваецца кампенсаванне з рэспубліканскага бюджэту 50% мытных пошлін, падаткаў, што выплачваюцца пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі аднаго легкавога аўтамабіля на працягу года, асобам, якія маюць інваліднасць I або II групы, а таксама шматдзетным сем'ям.

    Гэта мера накіравана на аказанне сацыяльнай дзяржаўнай падтрымкі названым катэгорыям грамадзян, сярод якіх ёсць значная колькасць малазабяспечаных.