Каментарый да Указа № 128 ад 16 красавіка 2020 г.

    Устаноўлены механізм арганізацыі спецыяльных чартарных рэйсаў для вяртання грамадзян Беларусі на радзіму з краін з асабліва напружанай эвакуацыйнай абстаноўкай. Ён прадугледжаны Указам № 128, які 16 красавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 

    Неабходнасць прыняцця дакумента абумоўлена тым, што з-за ўвядзення асобнымі дзяржавамі рэжыму надзвычайнай сітуацыі, міграцыйных забарон і абмежаванняў з-за распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай СОVID-19‚ узніклі сур'ёзныя цяжкасці з вяртаннем на радзіму грамадзян Беларусі. 

    У адпаведнасці з Указам Ураду сумесна з ААТ "Авіякампанія "Белавія" даручана прыняць меры па арганізацыі эвакуацыйных спецрэйсаў і пакрыцці звязаных з іх ажыццяўленнем затрат. 

    Дакумент рэгулюе таксама пытанні фінансавання расходаў па набыцці дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі тавараў першай неабходнасці і прадуктаў харчавання, аплаты іншых неадкладных расходаў беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі за мяжой.