Каментарый да Указа № 122 ад 9 красавіка 2020 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка падпісаў Указ № 122 "Аб стварэнні сістэмы медыявымярэнняў". 

    У адпаведнасці з дакументам, пад медыявымярэннямі маецца на ўвазе сістэматычны збор, аналіз, захоўванне і распаўсюджванне даных аб глядацкіх і слухацкіх густах аўдыторыі тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі. 

    Ва Указе вызначаны асноўныя прынцыпы дзяржаўнага рэгулявання і функцыянавання сістэмы медыявымярэнняў. Прадугледжваецца, што праводзіць медыявымярэнні будзе адзіны нацыянальны медыявымяральнік. 

    Спецыяльна ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у сферы медыявымярэнняў з'яўляецца Міністэрства інфармацыі. Яно выбірае медыявымяральніка, устанаўлівае патрабаванні да яго, падставы і парадак спынення яго паўнамоцтваў. 

    Прыняцце Указа дасць магчымасць стварыць нацыянальную сістэму медыявымярэнняў, адпаведную сусветным стандартам, будзе садзейнічаць развіццю рынку рэкламы ў Беларусі.