Каментарый да Указа № 110 ад 16 сакавіка 2018 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 110, якім унесены змяненні ў асобныя палажэнні Указа ад 22 снежня 2010 года № 670 "Аб некаторых пытаннях аплаты прыроднага газу, электрычнай і цеплавой энергіі".

    У прыватнасці, прынятым Указам утвораная да 1 студзеня 2016 года і не пагашаная па 31 снежня 2017 года запазычанасць суб'ектаў гаспадарання за спажытыя імі прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію зафіксавана ў беларускіх рублях зыходзячы з курса, устаноўленага Нацыянальным банкам на 1 студзеня 2016 года. Пераразлік гэтай запазычанасці ў сувязі са змяненнем афіцыйнага курса беларускага рубля ў далейшым рабіцца не будзе.

    Адначасова спажыўцы вызвалены ад выплаты працэнтаў, пеняў і штрафаў, налічаных за несвоечасовую аплату энергарэсурсаў, пры пагашэнні імі да 1 студзеня 2018 года зафіксаванай на 1 студзеня 2016 года запазычанасці, а таксама пры яе пагашэнні да 1 студзеня 2019 года пры ўмове своечасовай аплаты энергарэсурсаў, спажытых з 1 студзеня па 31 снежня 2018 года.

    Прыняцце Указа дасць магчымасць зменшыць выдаткі спажыўцоў і энергазабеспячальных арганізацый беларускай энергасістэмы і тым самым стварыць перадумовы для павелічэння іх выручкі і прыбытку, а таксама росту падатковых плацяжоў у бюджэт.

    Дакумент прыняты ў мэтах падтрымкі рэальнага сектара і стымулявання эканамічнага росту.