Каментарый да Дэкрэта № 2 ад 20 чэрвеня 2018 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня падпісаў Дэкрэт № 2, якім уносіцца змяненне ў Дэкрэт ад 7 мая 2012 года № 6 "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці".

    Дакумент прадугледжвае забарону на экспарт неапрацаваных шкур буйной рагатай жывёлы без заключэння здзелак на біржавых таргах ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа".

    Нормы Дэкрэта будуць садзейнічаць забеспячэнню загрузкі вытворчых магутнасцей гарбарных прадпрыемстваў шляхам максімальнай перапрацоўкі рэспубліканскіх рэсурсаў скураной сыравіны для задавальнення патрэбнасці ў натуральных скурах арганізацый лёгкай прамысловасці.