Інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24"

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю расійскаму федэральнаму дзяржаўнаму інфармацыйнаму тэлеканалу "Расія 24". У якасці інтэрв'юера выступіў намеснік дырэктара тэлеканала "Расія 1" Сяргей Брылёў.

У інтэрв'ю ўзнімаліся пытанні эканамічнага развіцця Беларусі і асноўных драйвераў росту, тэматыка развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, глабальнага парадку дня і міжнароднай палітыкі, лічбавізацыі на еўразійскай прасторы.

"Усё ў галовах. Ведаем, куды ісці, як ісці. Вопыт ужо ёсць. Усё ж такі няхай не дзесяцігоддзе, але хутка пяць гадоў Еўразійскаму саюзу. Прыклад ёсць - розныя саюзы, у тым ліку Еўрапейскі саюз. Мы разумеем, што трэба рабіць, а што нельга, каб да Брэксіту не прыйсці, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Усё ўмеем, але не ўсё робім. Вы ведаеце, мы самі ствараем праблемы: ствараюцца бар'еры ў гандлі, але ж мы дамаўляліся аб свабодным руху капіталу, рабочай сілы, тавараў, паслуг і гэтак далей. І ўсюды - я Дзмітрыю Анатольевічу (Мядзведзеву. - Заўвага) з такім намёкам гаварыў - заўважаецца нацыянальны эгаізм у гандлі. Але мы ведаем, што гэтага быць не павінна".

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў важнасць выканання ўсіх дасягнутых дамоўленасцей: "Жалезна трэба выконваць. У нас пакуль гэтага яшчэ не хапае".

Асноўнай падставай для інтэрв'ю паслужылі мерапрыемствы ў фармаце ЕАЭС на высокім і вышэйшым узроўнях. Гэта як праведзеная нядаўна ў Мінску сустрэча на ўзроўні прэм'ер-міністраў, так і маючы адбыцца на наступным тыдні саміт саюза з удзелам кіраўнікоў дзяржаў.

Чытайце таксама

Усе падзеі