Генеральны дырэктар Траццякоўскай галерэі Зельфіра Трэгулава ўзнагароджана ордэнам Францыска Скарыны

    Генеральны дырэктар Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі Зельфіра Трэгулава ўзнагароджана ордэнам Францыска Скарыны за асаблівыя заслугі ў культурна-асветнай дзейнасці і значныя поспехі ў справе ўмацавання і развіцця беларуска-расійскіх культурных сувязей. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.