Генерал-маёр Ігар Бусько і генерал-маёр Сяргей Феакцістаў вызвалены ад займаемых пасад

    Генерал-маёр Ігар Бусько і генерал-маёр Сяргей Феакцістаў вызвалены ад пасад намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і начальніка ўпраўлення КДБ Беларусі па Віцебскай вобласці. Адпаведныя ўказы 18 чэрвеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Ігар Бусько і Сяргей Феакцістаў звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.