Гендырэктар ТАА "Еўразійскі цэнтр развіцця" Таір Мансураў узнагароджаны ордэнам Пашаны

    Генеральны дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю "Еўразійскі цэнтр развіцця" Таір Мансураў узнагароджаны ордэнам Пашаны. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Казахстанскі грамадскі і палітычны дзеяч удастоены ўзнагароды за заслугі ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў і значны асабісты ўклад у развіццё адносін паміж Беларуссю і дзяржавамі - членамі Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных дзяржаў.