Дырэктар Рыжскай беларускай школы імя Я.Купалы ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны

    Дырэктар Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Я.Купалы Ганна Іванэ ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад у прапаганду і развіццё адукацыі на беларускай мове, захаванне культурнай спадчыны беларускага народа ў Латвіі. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.