Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі шостага склікання ўдастоены дзяржузнагарод

    Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі шостага склікання ўдастоены дзяржаўных узнагарод за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны ўклад у развіццё заканадаўства і парламентарызму. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.

    Медаль "За працоўныя заслугі" прысвоены шэрагу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. У іх ліку старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Наталля Гуйвік, старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Юрый Дарагакупец, старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Уладзіслаў Шчэпаў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Наталля Клімовіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Алег Леўшуноў. Гэтай жа ўзнагароды ўдастоены і супрацоўнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў - загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы Валерый Гамеза і загадчык аддзела па арганізацыі работы з дакументамі Валянціна Ражнова. Медаль "За працоўныя заслугі" таксама прысвоены старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіміру Панцюхову.

    У адпаведнасці з Указам намесніку Старшыні Савета Рэспублікі (2016-2019 гады) Мар'яне Шчоткінай прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь".

    Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта намесніку старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Віктару Чайчыцу за шматгадовую плённую працу, заслугі ў развіцці заканадаўства, вялікі ўклад у забеспячэнне правоў і свабод грамадзян.