Даклад Старшыні Мінскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 31 ліпеня з дакладам Старшыню Мінскага аблвыканкама Анатоля Ісачанку. У час сустрэчы абмяркоўваўся ход уборачнай кампаніі ў рэгіёне, развіццё мяса-малочнага комплексу і дарожнага будаўніцтва.

У першую чаргу Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як праходзіць уборачная кампанія ў рэгіёне, паколькі вынікі Мінскай вобласці могуць расказаць аб сітуацыі ў краіне ў цэлым.

"Мінск - усё ж такі гэта паказальны рэгіён: ён знаходзіцца ў розных кліматычных умовах. Поўдзень ужо, напэўна, палавіну ўбраў, поўнач яшчэ, можа, толькі пачала ўборку - там ужо працэнтаў 15-20. Розныя кліматычныя ўмовы даюць сярэднія ўражанні па краіне наогул", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на збор збожжавых. "Што мы будзем мець? Зразумела, што збожжавыя не будуць настолькі ўраджайныя, як у мінулым, асабліва на поўдні. Дарэчы, на ўсходзе і поўначы, напэўна і ў Мінскай вобласці, якраз сітуацыя іншая: дзе дажджы ішлі, там вельмі добрыя палі, добры ўраджай, - заўважыў Кіраўнік дзяржавы. - Думаю, нам трэба спадзявацца ў гэтым годзе - усё ж такі кукурузны год - на тое, што мы мільён тон кукурузы, а можа, і больш, збяром і тым самым ліквідуем недабор па збожжы".

У час сустрэчы абмяркоўвалася развіццё мяса-малочнага комплексу ў Мінскай вобласці, праблематыка дарожнага будаўніцтва, а таксама іншыя актуальныя для рэгіёна пытанні.