Даклад Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько

  • 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 студзеня прыняў з дакладам Старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько.

Юрый Сянько далажыў аб выніках работы мытных органаў у 2019 годзе. Пры гэтым Кіраўнік дзяржавы папрасіў звярнуць асаблівую ўвагу на фарміраванне даходнай часткі рэспубліканскага бюджэту - ці выкананы даведзеныя паказчыкі.

"Другое пытанне - аб фарміраванні даходнай часткі бюджэту ў плане маіх даручэнняў у канцы мінулага года. Было даручэнне вам і Ураду (непасрэдна Прэм'ер-міністру Румасу) аб дадатковых даходах рэспубліканскага бюджэту. Я хацеў бы пачуць, як спрацавала ваша ведамства", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ў хуткім часе дзейнасць мытных органаў будзе разгледжана яшчэ больш падрабязна, у рамках справаздачы Урада аб выніках работы эканомікі ў мінулым годзе. "Калі ёсць гарачыя пытанні, якія датычацца прыняцця рашэння Прэзідэнта, калі ласка, я гатовы выслухаць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

"Па мытных плацяжах, якія павінны былі паступіць у бюджэт нашай краіны, - прагнозны паказчык, даведзены нам Міністэрствам фінансаў, выкананы на 100,5%", - праінфармаваў Юрый Сянько.