Даклад Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько

  • 1
Супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй у мытнай сферы і ў цэлым сітуацыя на мытні абмяркоўваліся 30 студзеня на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько.

"Коратка - выкананыя планы, якія былі даведзены да Мытнага камітэта, якая сітуацыя на мытні сёння, якія праблемы. Другое пытанне - супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй", - абазначыў тэматыку сустрэчы Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў Юрыя Сянько выказаць ацэнкі і шчырае меркаванне наконт таго, ці ёсць прэтэнзіі з боку расіян да адпаведнай работы на тэрыторыі Беларусі. "Вы разумееце, перш за ўсё па санкцыйных таварах", - удакладніў Прэзідэнт.

У прэсе вельмі часта, ды і службовыя асобы выказвалі свае прэтэнзіі, што беларускія крэветкі, ікра, яшчэ нешта. Гэта добра, трэба радавацца, што ў Беларусі пачалі вырабляць і чорную, і чырвоную ікру. Навучыліся рабіць, малайцы! Няхай у штучных умовах, але яна не горшая, чым, дапусцім, у іншых краін", - канстатаваў Кіраўнік дзяржавы.

"Але, тым не менш, хацелася аб'ектыўна. У чым нам яшчэ трэба папрацаваць, каб прэтэнзій з боку расіян было менш. І як развіваецца тут наша супрацоўніцтва з Расіяй. Як бы там ні было, а граніца знешняя Саюзнай дзяржавы пад Брэстам, а не пад Смаленскам, - сапраўдная, якая функцыянуе", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт азнаёміўся з вынікамі работы мытнай сістэмы ў 2017 годзе, барацьбы з кантрабандай і адміністрацыйнымі правапарушэннямі. Было даложана аб далейшых планах ДМК па ўдасканаленні працэсу мытнага афармлення, каб зрабіць яго больш аператыўным і аптымальным. Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўвалася тэматыка ўзаемадзеяння з мытнымі органамі краін-суседзяў, у тым ліку па пытанні прадухілення чэргаў на граніцы.