Даклад Міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага заслухаў па тэлефоне даклад Міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка аб узаемадзеянні з Кітаем у барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі і мерах, якія прымаюцца ў рэспубліцы па мінімізацыі пагрозы яе завозу і распаўсюджвання.

    Абмеркаваны вынікі аказання гуманітарнай дапамогі Кітаю. Міністэрствам аховы здароўя забяспечаны водпуск і афармленне матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гуманітарнай дапамогі, якая была дастаўлена двума авіярэйсамі.

    У Беларусі на гэты момант выпадкі захворвання інфекцыяй, выкліканай новым каранавірусам, не зарэгістраваны.

    Уладзімір Каранік расказаў, што з 30 студзеня пераведзена ў рэжым павышанай гатоўнасці работа санітарна-эпідэміялагічнай службы, хуткай медыцынскай дапамогі, усіх арганізацый аховы здароўя. Створаны неабходныя рэзервы лякарстваў, сродкаў індывідуальнай аховы.

    Размова таксама вялася аб узаемадзеянні паміж рознымі міністэрствамі і ведамствамі ў рабоце па прадухіленні завозу і распаўсюджвання віруса, арганізацыі санітарна-каранціннага кантролю.

    Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў неабходнасць прыняцця вычарпальных мер па арганізацыі мерапрыемстваў і звярнуў увагу, што меры павінны быць эфектыўнымі, але не празмернымі.