Беларусь прыме на рэабілітацыю 16 дзяцей з Кітая

    Беларусь прыме на рэабілітацыю 16 дзяцей з Кітая. Для гэтага з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выдзяляюцца грашовыя сродкі ў памеры каля Br98,5 тыс. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    У адпаведнасці з дакументам беларускі бок фінансуе расходы па рэабілітацыі кітайскіх хлопцаў і дзяўчат у Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі, бярэ на сябе аплату авіяпералёту, транспартных паслуг, знаходжання суправаджальных асоб. Плануецца таксама арганізаваць для замежных гасцей экскурсійную і культурную праграмы.