Каментарый да распараджэння № 183рп ад 11 верасня 2018 г.

    Беларусь паставіць у Венесуэлу 500 тон сухога натуральнага малака на бязвыплатнай аснове. Адпаведнае распараджэнне 11 верасня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Прадукт будзе выраблены Лепельскім малочнакансервавым камбінатам і ААТ "Беллакт" па венесуэльскіх стандартах і змяшчаць вітаміны A і D.

    Гэта рашэнне накіравана на аказанне ў складанай эканамічнай сітуацыі падтрымкі стратэгічнаму партнёру Беларусі ў Лацінскай Амерыцы, далейшую актывізацыю палітычнага і дзелавога супрацоўніцтва, умацаванне даверу і дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі і народамі.