Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2017 год

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2017 год. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны Указ.

    Справаздача падрыхтавана ў адпаведнасці з артыкулам 46 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

    Вынікам рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў 2017 годзе стала запаволенне інфляцыйных працэсаў, забеспячэнне макраэканамічнай і фінансавай устойлівасці, рост золатавалютных рэзерваў, захаванне высокай даходнасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце, павышэнне даступнасці ставак па крэдытах у беларускіх рублях. Забяспечана бяспечнае, устойлівае і эфектыўнае функцыянаванне банкаўскага сектара.