Аляксандр Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 лютага падпісаў указы аб прысваенні спецыяльнага і воінскіх званняў.

    Палкоўнікам Сяргею Гладышаву, Канстанціну Кучынскаму, Ігару Дземідзенку і Сяргею Зайцаву прысвоены чарговыя воінскія званні генерал-маёра. Палкоўніку міліцыі Ігару Шчарбачэні прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.